Як выглядаў адзін дзень турыста ў Гродне ў… 1935-м годзе? Гістарычны канал Hrodna 11:27 падрыхтаваў 20-хвілінную сімуляцыю падарожжа ў наш горад сярэдзіны 30-х.
Як звычайнаму варшаўскаму турысту дабрацца ў той час да Гродна? Дзе паснедаць? Дзе спыніцца? Якія славутасці наведаць? Што б яго здзівіла і што б запомнілася надоўга? На гэты пытанні спрабуюць даць адказ аўтары.
Выкарыстоўваючы старыя фотаздымкі, паштоўкі, газеты, розныя дакументы і проста ўспаміны сталых гродзенцаў, аўтары праводзяць гледача па маршруце праз чыгуначны вакзал, каралеўскія замкі, касцёлы, гарадскі парк і набярэжную Нёмана. Стваральнікі відэа карысталіся архіўнымі дадзенымі і шматгадовымі напрацоўкамі гродзенскіх краязнаўцаў.
Асабліва падрабязна аўтары канала Hrodna 11:27 падыйшлі да дэталяў штодзённага жыцця. Разам з імі гледачы завітваюць у пякарню Любэга на Новым Свеце па знакамітыя булкі-напалеонкі, каштуюць напой буза ў цукерні Васілевіча, бачаць будаўніцтва Дома Стральца і Фару Вітаўта ў час рэканструкцыі, шукаюць начлег і цікавяцца цаной таксі.



