За першае паўгоддзе 2026 года ў Гродзенскай вобласці ўчынілі 116 злачынстваў, звязаных з наркотыкамі. Амаль палова з іх – 52 – адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх, вынікае з маніторынгу УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Яшчэ 47 злачынстваў былі звязаны са збытам наркотыкаў. Дзейнасць двух анлайн-крам спынілі. Таксама супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі 10 памяшканняў, прыстасаваных для вырошчвання каноплі.

За няпоўны 2026 двух непаўналетніх падлеткаў асудзілі па арт. 328 КК, ч. 1 і ч. 3.

У маніторынгу УУС таксама ёсць статыстыка аб людзях, якія стаяць на ўліку ў наркалагічнай службе Гродзенскай вобласці – 855 чалавек.

Замяшчальную тэрапію метадонам праходзіць 58 чалавек, для самастойнага ўжывання прэпарат выдаюць 18 людзям.

Чытайце таксама: 14-гадовага падлетка з Гродна асудзілі на восем гадоў калоніі за наркотыкі