На пачатку чэрвеня ў Threads беларуска пацікавілася, у якім з бараў Гродна можна паглядзець “Формулу-1”. Адзін з пабаў зарыентаваўся даволі хутка – і абвясціў аб трансляцыі.
У каментарах пад публікацыяй аўтаркі сабраліся іншыя беларускі – некаторыя прапанавалі стварыць у Гродне жаночае кам’юніці па “Формуле-1”. Частка карыстальнікаў папрасіла ўключыць у супольнасць і хлопцаў.
Праз два дні пасля запыту беларускі гродзенскі паб Harat’s напісаў, што пакажа трансляцыю гонкі.
«У нас тут папрасілі трансляцыю формулы 1. Хто мы такія, каб адмовіць. Так што апавяшчаем: калі Вам актуальна і цікава, то запрашаем на трансляцыі», — напісалі ўладальнікі.
У каментарах аўтары паста дадаюць, што ўключаць трансляцыі з каментарамі Станіслаўскага. Верагодна, маюць на ўвазе Станіслава Асінцава – папулярнага стрымера і каментатара «Формулы-1».
Колькі давядзецца заплаціць за ўваход, пакуль не паведамілі.
Калі пакажуць “Формулу-1”?
Новы сезон 77-ай па ліку гонкі стартаваў у сакавіку ў Аўстраліі. Чэрвеньскія спаборніцтвы пройдуць у Манака (5 і 7 чэрвеня). Галоўным прэтэндэнтам на перамогу аналітыкі называюць гоншчыка Ferrari Шарля Леклера. На другім месцы ў рэйтынгу фаварытаў ідзе яго напарнік па камандзе Льюіс Хэмілтан. Замыкае тройку фаварытаў этапу ў Монтэ-Карла дзеючы чэмпіён свету “Формулы-1” Ланда Норыс з каманды McLaren.
Наступныя этапы прайду ў Барселоне (12-14 чэрвеня) і ў аўстрыйскім Шпільбергу (26-28 чэрвеня). Фінал гонкі адбудзецца ў снежні ў Абу-Дабі.
Чытайце таксама: Сеткавыя ўстановы ў Гродне пашыраюцца — адразу два адкрыцці за выходныя



