Гастра-фестываль “Gastrofest.Крафт” пройдзе ва ўсіх абласных цэнтрах краіны з 12 па 29 лістапада. На гэты раз да аўтарскіх сэтаў будуць падаваць піўныя напоі ад «Аліварыі» — арганізатары абяцаюць адкрыць “новыя гастранамічныя спалучэнні”.
Па ўсёй Беларусі будзе шэсць гарадоў-удзельнікаў. У Мінску кошт сэта складзе 45 руб., у рэгіёнах – 39 руб. Некаторыя фестывальныя сэты можна будзе замовіць самавывазам праз сэрвіс Delivio, а наведвальнікі змогуць паўдзельнічаць у народным галасаванні ў Telegram (@gastrofestby).
У хуткім часе арганізатары Gastrofest.Крафт агучаць установы, якія прымуць удзел у фестывалі.
Чытайце таксама: У Гродне закрываюцца «Крепкий белый» і «Крепкий черный». Уладальнікі абяцаюць новы праект


