У гімназію №2 Гродна і СШ №41 Гродна закупаюць квадракоптары і складнікі да яго. На ўсё выдаткуюць 17 285.32 рублёў.

Што атрымае кожная ўстанова адукацыі?

  • Квадракоптар BetaFPV Cetus X (Pro) FPV або аналаг,
  • Пульт кіравання – два камплекты,
  • VR-акуляры – два камплекты,
  • Акумулятарная батарэя для БПЛА – чатыры камплекты,
  • Набор бескалектарных матораў – чатыры камплекты,
  • Набор запасных вінтоў – чатыры камплекты.

Закупку арганізуюць Міжгаліновы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый горада Гродна. Квадракоптар і складнікі купляюць з розных крыніц.

Раней у прэс-службе Мінадукацыі паведамлялі, што беларускіх школьнікаў восьмых і дзявятых класаў будуць вучыць кіраваць БПЛА. У школах з’явіўся факультатыў “Асновы кіравання квадракоптарам”.

Навыкі, набытыя ў працэсе навучання, дапамогуць асвоіць інжынерную прафесію. Дысцыпліна ўводзіцца “з мэтай папулярызацыі інжынерных прафесій і прыцягнення школьнікаў да тэхнічнай творчасці”.

Чытайце таксама: Для гродзенскіх дзяцей купяць квадракоптары. А так яны пад забаронай