Гродзенскія памежнікі 9 кастрычніка ў пункце пропуску «Брузгі» выявілі у салоне аўто грамадзяніна Кітая пульт кіравання, батарэі і лопасці да беспілотніка. Прадметы канфіскавалі, хоць мужчына і настойваў на тым, што забарона на запчасткі не распаўсюджваецца – толькі на саму прыладу.
Іншаземец адзначаў, што забарона па арт. 18.38 КаАП і Указу №297 актуальны толькі для саміх беспілотнікаў, а не для камплектуючых да іх. Але ў заўваге да Указа зазначаецца, што пад грамадзянскімі беспілотнымі лятальнымі апаратамі разумеюць і запасныя часткі, якія ідэнтыфікуюцца да іх.
У адносінах да мужчыны распачалі адміністрацыйны працэс па ч.1 арт.18.38 КаАП Беларусі – яму пагражае штраф да 30 базавых велічыняў (1350 руб.).
Супрацоўнікі Дзяржпагранкамітэта адзначаюць: “няўважлівасць або няправільнае тлумачэнне норм не пазбаўляе ад адказнасці”.
Чытайце таксама: Каля мяжы з Літвой затрымалі беларуса з дронам — “данеслі” мясцовыя жыхары



