Гродзенская абласная навуковая бібліятэка па вул. Карбышава, 17 увяла новую паслугу — фотасесію сярод кніжных паліц. У Instagram бібліятэкі абяцаюць, што кадры атрымаюцца цікавымі і запамінальнымі.

Жадаючым зладзіць фотасесію ў бібліятэцы прапануюць запісвацца па нумары + 375 (152) 71–89–53. У колькі абыдзецца такая паслуга, у пасце не пазначана.

Таксама ў бібліятэцы адзначылі, што там дзейнічае каваркінг-зона. “І мы марым, каб яна была запоўнена вамі”, — запрашаюць гродзенцаў супрацоўнікі бібліятэкі.

Чытайце таксама: У парку Жылібера Гродна з’явілася фотабудка – там можна зрабіць восеньскія здымкі