Улады Гродзенскай вобласці рэкультывуюць зямлю пасля зносу пустуючых дамоў. Рэкультывацыю правядуць у сямі вёсках. Яшчэ ў пяці – пачнуць са зносу дамоў.
Таксама правядуць работы па ліквідацыі і рэкультывацыі несанкцыянаваных месцаў размяшчэння камунальных і будаўнічых адходаў. Іх вывезуць і ўтылізуюць на спецыялізаваных палігонах. Гэта значыць, што ўлады прыбяруць падмуркі і Склепы, якія засталіся на месцах знесеных дамоў.
Дзе правядуць рэкультывацыю:
- У вёсцы Цялякі Поразаўскага сельвыканкама,
- Рудня, Дарані і Куклічы Ханевіцкага сельвыканкама,
- аграгарадкі Каменка, Гурнофель і Новы Двор Шчучынскага раёна.
У некаторых вёсках дамы яшчэ не знеслі – але збіраюцца гэта зрабіць. Напрыклад, у вёсках Якубовічы, Смоліха, Вялікія Бярозаўцы, Стаўраўцы, Алішкаўцы Шчучынскага раёна. Зямельныя ўчакі адновяць.
Чытайце таксама: У Гродзенскай вобласці знясуць будынак школы — ён не выкарыстоўваўся і не прадаваўся



