Ідэя «кардыё-кінатэатра» належыць фітнес-клубу Athletic Gym, які знаходзіцца на Індурскай шашы, 9. У спартыўным клубе насупраць кардыятрэнажораў устанавілі праектар – цяпер падчас трэніроўкі наведвальнікі змогуць глядзець кіно.

У зале, дзе з’явіўся праектар, знаходзіцца 20 кардыятрэнажораў. У Instagram фітнес-клуба таксама дадаюць, што памяшканне абсталявана прафесійнай акустыкай, сістэмай кандыцыянавання і стыльнай падсветкай.

«Цяпер падчас трэніроўкі не трэба глядзець у люстэрка або назіраць за машынамі, якія праязджаюць за акном. Можна цалкам пагрузіцца ў фільм – і нават не заўважыць, як праляцеў час», – дадаюць супрацоўнікі фітнес-клуба.

У Гродне адкрылі «кардыё-кінатэатр» - устанавілі ў спорт-зале вялікі экран з праектарам
“Кардыё-кінатэатр” у Athletic Gym. Фота: Threads

У каментарах пад публікацыяй гродзенецы ідэю падтрымалі: пішуць, што задумка цікавая і мяркуюць, што зараз каля фітнес-клуба будуць выстройвацца чэргі. Некаторыя ўжо паспелі пратэставаць навінку – засталіся задаволеныя.

Тым часам у сторыс фітнес-клуба ўжо публікуюць афішу кіно на найбліжэйшыя дні. Кінасеансы будуць пачынацца ў 7:30 і ісці прыкладна да 22:00. Усяго за дзень з улікам абедзеннага перапынку паспеюць паказаць 6 фільмаў, сярод якіх “Майкл”, “Нябачны бок”, “Гонкі” і “Легенда №17”.

Наведванне «кардыё-кінатэатра» уваходзіць у кошт любога віду абанемента фітнес-клуба.

Чытайце таксама: У Гродне з’явіцца кругласутачны спортклуб